Главная » Новости » Лента новостей
 

Алена Бераснева завітала ў сацыяльны прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

858

Павіншаваць дзяцей прыйшлі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Пятроўна Бераснева і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустановаў Ірына Дзмітрыеўна Жэгала. Яны прынеслі хлопчыкам і дзяўчынкам калядныя падарункі.

Гасцям спадабалася, як дзеці і педагогі ўпрыгожылі ўстанову да зімовых святаў. Прафсаюзным лідарам расказалі, што выхаванцы навучыліся рабіць шмат прыгожых рэчаў і асвоілі тэхніку арыгамі. Алена Пятроўна Бераснева пахваліла юных майстроў, пажадала ім моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і расці годнымі людзьмі.

Варта зазначыць, што абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў узяў шэфства над сацыяльна-педагагічным цэнтрам горада Дзятлава некалькі гадоў таму і ўжо аказваў дапамогу ўстанове. Аднак раней гэта рабілася завочна. Цяпер адбыўся першы візіт шэфаў на Дзятлаўшчыну. Дырэктар цэнтра Ала Аркадзьеўна Жэгалік і калектыў установы падзякавалі гасцям за падарункі і віншаванні, выказалі спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА