Главная » Новости » Лента новостей
 

«Бяспечныя канікулы» ў раёнах Гродзеншчыны

99

Актыўная фаза інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі " «Бяспечныя канікулы» праходзіць ва ўсіх раёнах Прынёмання. Каб прадасцерагчы маладое пакаленне ад небяспек, выратавальнікі праводзяць пазнавальныя сустрэчы і тэматычныя заняткі.

Работнікі Ашмянскага раённага аддзела МНС наведалі прышкольны лагер на базе Барунскай сярэдняй школы. Прадстаўнік службы «101» нагадаў дзецям, як дзейнічаць у розных экстрэмальных сітуацыях, нагадаў, нумары выкліку службы выратавання. 

IMG-74a7b4f280ec43a91248d1477fe8bc75-V.jpg

Навучальныя заняткі па пажарнай бяспецы прайшлі з выхаванцамі дзіцячых садоў № 1, 3 горада Масты

Работнік раённага аддзела МНС нагадала малым правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Прагаварыла нумары тэлефонаў экстраных службаў рэагавання і што рабіць, калі патрапіў у бяду.  

1.jpg

– Гуляць з запалкамі небяспечна. Калі ўбачылі пажар, адразу ўцякайце з памяшкання. Галоўнае правіла – нідзе не хавацца і адразу тэлефанаваць выратавальнікам па нумарах 101 або 112, – навучыла прадстаўнік МНС.  

photo_5190942584443369838_y.jpg

На памяць аб сустрэчы юнакі і дзяўчаты атрымалі маляўнічыя налепкі і размалёўкі. 

Работнікі Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі для выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця гарадскога пасёлка незабыўную прыгоду, пагрузіўшы іх у захапляльны свет правіл бяспекі. 

IMG_6220.JPG

У гульнявой форме дзеці вывучалі правілы бяспекі дома, даведаліся, чым небяспечны агонь, патрэніраваліся выклікаць выратавальнікаў у выпадку небяспекі.   

Інспектар раённага аддзела МНС Кацярына Бялько расказала аб самых распаўсюджаных прычынах узнікнення пажараў і растлумачыла, як іх пазбегнуць.  

Асаблівая ўвага была нададзена бяспецы на вадаёмах у летні перыяд. Хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі правілы паводзін на рэках і азёрах, растлумачылі, чаму нельга купацца ў незнаёмых месцах і як бяспечна бавіць час каля вады. 

IMG_6221.JPG

– Маляняты могуць знаходзіцца ў вадзе толькі, калі побач ёсць бацькі. Нельга плаваць на надзіманых матрацах і колах, яны могуць садзьмуцца ці перавярнуцца, – перасцерагла дзятву інспектар МНС. 

Дзень бяспекі стаў для дзяцей не толькі пазнавальным, але і вельмі вясёлым. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны і з цікавасцю слухалі апавяданні выратавальнікаў.