Дзятлава. Урокі бяспекі ад выратавальнікаў
Навучанне дзяцей – капітал у здаровую і бяспечную будучыню. Менавіта таму прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычную работу сярод дзяцей і моладзі раёна.
Для навучэнцаў Круцілавіцкай сярэдняй школы выдалася цудоўная магчымасць у інтэрактыўнай форме паўтарыць правілы паводзін у побыце і ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алена Дзісько расказала дзецям, якія небяспечныя сітуацыі могуць падсцерагаць іх дома і на вуліцы, і растлумачыла, як іх можна пазбегнуць.
– Захаванне правіл бяспекі можа выратаваць жыццё не толькі вам, але і акружаючым, – адзначыла Алена Сцяпанаўна.
У фармце віктарыны школьнікі успомнілі, як правільна выклікаць службы экстраннага рэагавання і даведаліся, што рабіць, калі загарэлася зарадка ад тэлефона ці іншае бытавое абсталяванне. Хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі карысныя парады аб тым, як прадухіліць узнікненне пажараў у побыце і як дзейнічаць у экстранай сітуацыі.
На заканчэнне сустрэчы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі мультфільм «Спецатрад 112» і атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.



