Главная » Новости » Лента новостей
 

Эстафета перадавікоў – у КСУП “Войневічы”

48

На Дзятлаўшчыне працягваюць узнагароджваць тысячнікаў.

Пасля гранітаўцаў вызначыўся вадзіцель КСУП “Войневічы” Дзмітрый Бяляўскі, які перавёз больш за 1000 тон зерня. Добрыя паказчыкі па намалоце яшчэ ў аднаго работніка гаспадаркі: старшага камбайнера Дзмітрыя Сухецкага.

Перадавікоў ушаноўвалі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева, раённыя прафсаюзныя лідары Валерый Макарчык і Уладзімір Казак, а таксама першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Разам з дырэктарам гаспадаркі Сяргеем Францішчыкам і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Вольгай Сухецкай яны павіншавалі Дзмітрыя Бяляўскага з важкім дасягненнем і падзякавалі лепшаму камбайнеру Дзмітрыю Сухецкаму за добрасумленную працу, пажадалі ім і ў далейшым уносіць уклад у “рэспубліканскі” каравай, пастаянна імкнуцца да “перадавых” мэтаў, каб кожны выхад у поле суправаджаўся пазітыўным настроем, сонечным надвор’ем і “агеньчыкам” энтузіязму ў душы. Уручылі памятныя падарункі, букеты кветак і грашовыя сертыфікаты.

Таксама ад раённага камітэта ГА “БРСМ” Дзмітрый Бяляўскі быў узнагароджаны граматай за дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых вадзіцеляў.

Спадзяёмся, што цяперашняя ўборачная кампанія яшчэ не раз парадуе перадавікамі.

Источник: diatlovonews.by