Главная » Новости » Лента новостей
 

Фальклорнае падарожжа "Па ручніку, што з хаты роднай, мы пазнаем сваю радзіму"

191

У мiнулыя выхадныя супрацоўнікі філіяла "Бастунская сельская бібліятэка-клуб" разам з жыхарамі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Воранаўскага раена здзейснілі фальклорнае падарожжа "Па ручніку, што з хаты роднай, мы пазнаем сваю радзіму".


Удзельнікам распавялі пра гісторыю беларускага арнаменту і рушніка, а таксама пазнаемілі з кнігамі на дадзеную тэму.
Узоры тканых і вышываных вырабаў – зашыфраванае апавяданне аб жыцці народа, прыроды. Навука ручнікоў – ва ўзорах. Там, як у добрай кніжцы, можна дазнацца пра жыцце і людзей, і жывелы, пра сонейка і зоркі, пра хваробу і пра здароўе, пра ўсе, што есць у жыцці.
Народнае мастацтва – да канца не прачытаная, чароўная, мудрая кніга. Добрыя, светлыя яе старонкі разгортваюцца перад намі ў тых прадметах, якія стагоддзі суправаджалі жыцце беларускага селяніна.


...У будні і ў святы рушнік на сцяне.
Валошкі, рамонкі ідуць па "канве".
Яго вышывала матуля мая
Каб ў хаце жылі прыгажосць, дабрыня...

Источник