Гродна. Размова аб бяспецы з самымі маленькімі
Праводзіць планамерную мэтанакіраваную работу па фарміраванні ў дашкольнікаў асноў бяспекі з'яўляецца адной з задач работнікаў МНС. Менавіта з гэтай мэтай, у межах інфармацыйнай кампаніі «Бяспечныя канікулы» інспектары прапаганды Гродзенскага гарадскога аддзела МНС наведваюць дашкольныя ўстановы, каб у гульнявой форме навучыць малых правілам бяспекі.
На бягучым тыдні ў цэнтры ўвагі выратавальнікаў апынуліся малечы з дзіцячага сада №90 абласнога цэнтра, дзе работнікі ведамства правялі навучальны занятак. Прадстаўнік службы «101» распавяла хлапчукам і дзяўчынкам аб важнасці захавання правілаў бяспекі дома і на вуліцы, нагадала алгарытмы дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і нумары тэлефонаў службы выратавання. Асаблівую ўвагу надала бяспечнаму адпачынку каля вадаёмаў і рэк. Маляняты з задавальненнем адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны і дэманстравалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Байцы МНС пазнаёмілі дзяцей з абсталяваннем пажарнага аўтамабіля і распавялі пры якіх надзвычайных сітуацыях ён прымяняецца. Водная феерыя ад выратавальнікаў падарыла дзецям зарад станоўчых эмоцый.



