Главная » Новости » Лента новостей
 

На Кореличчине дан старт новогодней благотворительной акции «От всей души»

62

3 студзеня 2024 года ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна дадзены новы старт стаўшай ужо традыцыйнай навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Хочацца нагадаць, што ўпершыню акцыя ў нашай краіне прайшла з 3 па 14 студзеня 2023 года. Тады ўвагай былі ахоплены амаль 150 тысяч пажылых людзей. Падчас акцыі каля паўмільёна рублёў было накіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сацабслугоўвання, бальніц сястрынскага догляду і хоспісаў, набыццё медабсталявання, спортінвентара, бытавой і камп’ютарнай тэхнікі, а таксама на падарункі адзінокім пажылым.

Акцыю «Ад усёй душы» на Гродзеншчыне адкрыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. З экрана тэлевізара губернатар вобласці назваў акцыю цудоўнай падставай звярнуцца да жыхароў паважанага ўзросту і выказаў словы падзякі за найкаштоўнейшы ўклад у развіццё малой радзімы.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока адзначыла, што ў полі зроку дзяржавы і ўрада заўсёды быў і застаецца клопат пра чалавека, і людзі старэйшага пакалення не абдзелены ўвагай. Пажадала ім ініцыятывы і творчасці, быць здаровымі, актыўнымі і крэатыўнымі, і каб блізкія заўсёды разумелі і падтрымлівалі.

Старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў звярнуў увагу прысутных на асноўную мэту праводзімай акцыі «Ад усёй душы» — пабываць у кожнага чалавека залатога ўзросту, каб пагаварыць па душах і пачуць хвалюючыя пытанні. Генадзій Мікалаевіч назваў дабрыню, шчырасць, удзячнасць, павагу галоўнымі крытэрыямі жыцця беларусаў і пажадаў моцнага здароўя і ўсіх зямных даброт.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з павагай гаварыў аб людзях старэйшага пакалення, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, і на іх глядзяць і раўняюцца акружаючыя, і раённая ўлада ім удзячна. Пажадаў спакою, міру, здароўя.
У святочнай і ўтульнай зале Цэнтра не было раўнадушных: ганаровыя госці імкнуліся выказаць свае адносіны да праводзімай акцыі. Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан гаварыў аб важнасці акцыі і клопаце аб старэйшым пакаленні, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш — аб партнёрскай і валанцёрскай дзейнасці, рабоце з моладдзю, а дырэктар ДУ «ЦСАН Карэліцкага раёна» Інэса Сямібратава выказала словы ўдзячнасці мясцовай уладзе за падтрымку іх ідэй і пажадала людзям паважанага ўзросту здароўя, шчасця, дабрабыту.

Сваё слова выказаў удзельнікам акцыі і настаяцель царквы святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, протаіерэй Мікалай Орса: паважаць сваіх блізкіх, а людзі пажылога ўзросту з’яўлюцца сапраўдным скарбам, і каб памочнікам у іх справах быў Гасподзь. Міру і дабра!

На адкрыццё акцыі «Ад усёй душы» завіталі кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў раённых аддзяленняў грамадскіх аб’яднанняў: Ірына Асташэвіч (Беларускі фонд міру), Лілія Арцюх (Беларускі саюз жанчын), Святлана Санцэвіч (Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа). Яны гаварылі адкрыта і шчыра, жадалі людзям паважанага ўзросту моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту, заклікалі карэліччан акружыць іх увагай і клопатам. На мерапрыемства яны прыйшлі з падарункамі.

Сустрэча атрымалася па-добраму добрай і хвалюючай. Словы вядучых Вольгі Жук і Васілія Чартко краналі да глыбіні душы, а мелодыі выканаўцаў і танцораў узнімалі настрой. Нездарма пажылы ўзрост называюць залатым: яго прадстаўнікі заслугоўваюць павагі і пашаны, і ім прысвячаюцца лепшыя словы і песні. На Карэліччыне гэта ўдаецца зрабіць. Так было і ў дзень адкрыцця навагодняй дабрачыннай акцыі. Як гаворыцца, яе ладзілі ад усёй душы.

 

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА

http://www.polymia.by/2024/01/na-korelichchine-dan-start-novogodnej-blagotvoritelnoj-akcii-ot-vsej-dushi/