На Кореличчине прошла отчетно-выборная конференция в районной организации Белорусского профсоюза работников государственных и других учреждений
6 жніўня ў г.п. Карэлічы адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Інэса Сямібратава, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Тамара Стасевіч, лідары пярвічак, а таксама актыў раённага аб’яднання.

У ходзе работы былі абмеркаванны і падведзены вынікі работы раённай арганізацыі і рэвізійнай камісіі за пяць гадоў, а таксама намечаны задачы па асноўных напрамках дзейнасці на наступны перыяд. Удзельнікі канферэнцыі аднагалосна прызналі дзейнасць РА ў справаздачным перыядзе здавальняючай, што з’яўляецца вынікам зладжанай працы прафсаюзнай арганізацыі і кожнага яе члена сумесна з наймальнікам.

Важны момант канферэнцыі — абранне лідара РА і новага складу рабочых органаў. Аднагалосным галасаваннем выконваючым абавязкі старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў абраны Арцём Грэмяка.


Папярэднія гады раённую арганізацыю ўзначальвала Інэса Сямібратава. Старшыня абласнога галіновага прафсаюза Тамара Стасевіч падзякавала прафсаюзнаму актыву за падтрымку і развіццё прафсаюзнага руху на Карэліччыне, пажадала паспяховага выканання пастаўленых на будучую пяцігодку задач, умацавання аўтарытэту і іміджу прафсаюзаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы выказала падзяку былому лідару Інэсе Сямібратавай за важкі ўклад ва ўмацаванне прафсаюзнага руху і сумесную плённую працу, а таксама павіншавала Арцёма Уладзіміравіча з абраннем на пасаду выконваючага абавязкі старшыні РА Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.



Канферэнцыя завяршылася ўзнагароджаннем актыўных членаў прафсаюзаў, якім уручылі Падзякі Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і раёнага аб’яднання прафсаюзаў.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара



