Главная » Новости » Лента новостей
 

На вуліцах Ашмян прайшлі акцыі, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей

177

Людзі залатога ўзросту асабліва патрабуюць увагі і дапамогі. Многія з іх застаюцца ў адзіноце, а многіх падводзіць здароўе. Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна імкнецца атуліць клопатам кожнага пажылога чалавека, а напярэдадні Дня пажылых людзей спецыялісты цэнтра разам з валанцёрамі атрада “Ветразь Надзеі” выйшлі на вуліцы нашага горада, каб аказаць увагу пажылым людзям у межах акцыі “Дзень дабрыні і павагі”. Валанцёры ўручалі пажылым людзям буклеты і невялікія падарункі, падтрымлівалі іх добрым словам. Многія, узрушаныя такой увагай, спыняліся і размаўлялі з моладдзю, дзякавалі за неспадзяваны клопат. Вельмі часта будні пажылых людзей характарызуюцца аднастайнасцю і самотай. Акцыя стала добрай нагодай адзначыць важнасць пажылых людзей у грамадстве.

Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Ашмянскага ТЦСАН не засталося па-за святкаваннем. Да Дня пажылых людзей наведвальнікі аддзялення разам з кіраўнікамі гурткоў падрыхтавалі бяспройгрышную латарэю ў межах акцыі “Добрая справа”. Шкарпэткі, дэкаратыўныя расліны, вырабы з бісеру і гліны выступілі ў якасці лотаў. Ніхто не застаўся без падарункаў. Акрамя таго, удзельнікі латарэі атрымалі зарад пазітыву і добрага настрою.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Фота аўтара.

 
Па матэрыялах "Ашмянскага веснiка"