Главная » Новости » Видео
 

Протезы для иракских беженцев

637

Падзякі за працу, праяўленую грамадзянскую пазіцыю і непахісныя прафесійныя прынцыпы людзей у белых халатах. Прафсаюзнымі граматамі адзначаны гродзенскія артапеды, якія аказалі кваліфікаваную дапамогу некалькім іракскім бежанцам, якія трапілі ў часовы лагер, арганізаваны ў транспартна-лагістычным цэнтры “Брузгі” ля беларуска-польскай мяжы. Медыкі па запыце замянілі непрыдатны нажны пратэз 45-гадоваму мужчыне і вырашылі аналагічную праблему маленькага мігранта з Ірака.


tvgrodno.by