В честь Дня труда в Кореличах прошел велопробег
Велапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, прайшоў 29 красавіка на Карэліччыне. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў, Карэліцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Цёплае сонечнае надвор’е, пярэдадзень Першамая сабраў прафсаюзных актывістаў пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак і прадпрыемстваў раёна, БРСМ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый каля мемарыялу “Зорка” ў райцэнтры, дзе быў дадзены старт велапрабегу.

Удзельнікі накіраваліся да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Тударава Красненскага сельскага Савета. Яны ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых.

— Я сёння далучылася да велапрабегу па памятных мясцінах Вялікай Айчыннай вайны. Нам, цяпер жывучым, наканавана захаваць гістарычную памяць ў імя продкаў і нашчадкаў. Нам мір завешчана берагчы! Немагчыма забыць страшныя падзеі 1941-1945гг., пра іх нам заўсёды будуць нагадваць помнікі загінулым воінам і невядомым салдатам, брацкія пахаванні і абеліскі, – сказала старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Казарэз.
Працяг тут



