Главная » Новости » Лента новостей
 

Ветэраны Ашмяншчыны атрымліваюць віншаванні.

419

Па шэсце навагодніх і калядных свят віншаванні і падарункі прымалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і вязні канцэнтрацыйных лагераў. Па святочным маршруце адправіліся старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка і адказны сакратар арганізацыі, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Яшына.

Усяго ў Ашмянскім раёне жыве два ўдзельнікі вайны Казімір Іванавіч Заблоцкі і Станіслаў Юльянавіч Бралкоўскі, вязні канцэнтрацыйных лагераў – Марыя Ягораўна Селядцова, Васіль Кірылавіч Жаўняк і Уладзімір Міхайлавіч Лашкоўскі. Менавіта да кожнага з іх у горад, вёскі Кастэчызна і Будзёнаўка, аграгарадкі Гальшаны і Граўжышкі – завіталі шматлікія госці. Кожны з іх з цеплынёй і ўдзячнасцю сустракаў не проста прадстаўнікоў аб’яднанняў, а сваіх даўніх сяброў.

Усяго ў святочным маршруце апынулася восемь кропак. У Будзёнаўцы гасцей вітаў Васіль Жаўняк. Васіль Кірылавіч, дзяліўся сваімі ўспамінамі і расказваў аб сваім жыцці сёння. Надыходзячы год прынясе мужчне некалькі значных падзей — слаўны 80-гадовы юбілей і 55-годдзе сумеснага жыцця з жонкай Ганнай Ільінічнай.

Уладзімір Бельчанка падзякаваў кожнаму за подзвіг, мужнасць і гераізм, распытаў пажылых людзей аб іх надзённых справах і клопатах. Ветэраны і вязні дзякавалі за віншаванні, успаміналі падзеі ваенных гадоў і сціпла дзяліліся з маладым пакаленнем сваім вопытам і мудрасцю.


Артыкул падрыхтаваны на падставе матэрыялу газеты "Ашмянскі веснік"