Главная » Новости » Лента новостей
 

«Жыццё пражыць — не поле перайсці»

502

Кореличчанка Нина Лопатина отметила столетний юбилей. Сотрудники ЦСОН Кореличского района, члены ППО профсоюза работников госучреждений поздравили долгожительницу с юбилеем.

«Жыццё пражыць — не поле перайсці» — народная прымаўка, якая на вуснах многіх. Вось толькі кожнаму прыходзіцца пражыць сваё, не падобнае на іншых жыццё. Лёгкае ці складанае, шчаслівае ці незайздроснае, доўгае ці кароткае — яго чалавек шануе і беражэ як можа, шмат працуе, каб на стале былі хлеб і да хлеба, а на схіле гадоў не пашкадаваць аб пражытым.

Ніна Сцяпанаўна Лапаціна нарадзілася ў вёсцы Амневічы Красненскага сельсавета ў простай сялянскай сям’і. Закончыла чатыры класы Гарнаруцкай школы. Затым працавала на бацькоўскай зямлі.
Сустрэла каханага, ажанiлiся, пераехалі ў Карэлічы. Абраннік жыцця працаваў вадзіцелем у райспажыўтаварыстве, а жанчына — санітаркай туберкулёзнага аддзялення раённай бальніцы, а пасля ўладкавалася на працу ў інфекцыйнае аддзяленне, дзе сумленна выконвала абавязкі да выхаду на пенсію. У сям’і Лапаціных вырасла двое дзяцей. Цяпер радуюць Ніну Сцяпанаўну унук і праўнукі.

1 ліпеня Ніне Сцяпанаўне Лапацінай споўнілася 100 гадоў. Свой юбілей доўгажыхарка сустракае ў акружэнні родных людзей. Дачка апошнія гады жыве разам з матуляй у родным доме. Яна лічыць, што чалавек у пажылым узросце не павінен быць адзін, яму неабходны падтрымка і дапамога іншых. Як медработнік з вялікім працоўным стажам, можа аказаць матулі патрэбную дапамогу і акружыць яе клопатам і ўвагай.